Артур Фінькевіч

У аўторак увечары самаму маладому палітвязню Беларусі Артуру Фінькевічу было афіцыйна прад’яўленае новае абвінавачванне. Следчы Аляксандр Лескавец у прысутнасці адвакаткі абвесціў, што следчыя дзеянні скончаныя і маюцца доказы віны. Маладафронтаўца абвінавачваюць у парушэнні арт. 415 КК РБ «Адмова ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі».

Крымінальная справа была ўзбуджаная пасля таго, як юнак атрымаў ад кіраўніцтва магілёўскай спецкамендатуры чацвёртае папярэджанне за парушэнне рэжыму. Падчас папярэдняга следства Артур Фінькевіч часткова прызнаў сваю віну.

Азнаямленне з матэрыяламі справы распачнецца праз тыдзень. Суд, як мяркуецца, адбудзецца праз месяц. Згодна з нормамі Крымінальнага кодэксу палітвязню пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 месяцаў да 3 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, вясной 2006 года Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі «хіміі» за палітычныя графіці. Тэрмін ён адбывае ў Магілёўскай выпраўленчай установе адкрытага тыпу №43. Выйсці на волю хлопец мусіў ужо праз месяц.

Аляксандр Буракоў, Радыё Рацыя

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0