Як перадаюць журналісты, у Славянск увайшла калона ўкраінскай бронетэхнікі пад прыкрыццём верталётаў. Колькасць байцоў складае каля 500 чалавек. Колькасць БТРаў — 20.
У Краматорску перастрэлка выбухнула ў раёне аэрадрома. Там высадзіўся ўкраінскі дэсант. Баевікі паспрабавалі адбіць будынкі аэрадрома. Украінцы адкрылі агонь у адказ і паднялі ў неба самалёт, тры верталёты, паведамляюць украінскія інфармацыйныя агенцтвы.
Да аэрадрома сцягнуты вялікія групы сепаратыстаў з ліку мясцовых жыхароў. Калі да іх выйшаў кіраўнік антытэрарыстычнай аперацыі генерал Крутаў, яго сталі збіваць, паведамляе ў Твітары з месца падзей журналіст Сева Бойка.
Адзначаюцца перабоі ў працы мабільнай сувязі.
0
0
0
0
0
0