Мэр Славянска Неля Штэпа заявіла, што яе нібыта падтрымка сепаратыстаў, якія захапілі горад, была тактычным ходам для вызвалення закладнікаў.
Пра гэта яна сказала журналістам сёння днём пасля нарады мэраў і кіраўнікоў раённых адміністрацый Данецкай вобласці.
«Я дзейнічала ва ўмовах, калі ў мяне было 278 закладнікаў (у захопленых сепаратыстамі будынках) і ўсё, што было зроблена — гэта было зроблена, каб гэтых закладнікаў адпусцілі, — сказала яна.
Штэпа паведаміла, што пасля таго, як апошні закладнік пакінуў будынак, «я развярнулася і пайшла, і вы мяне больш не бачылі».
«Я ўсё свае дзеянні каардынавала з Кіевам, з Данецкам», — сказала яна, падкрэсліўшы, што ўвесь час падтрымлівала сувязь з старшынёй Данецкай аблдзяржадміністрацыі Сяргеем Тарутам.
Таксама яна заявіла, што баевікі, якія прыехалі ў Славянск, раздалі насельніцтву зброю.
Паводле яе слоў, «узброеныя людзі, якія прыехалі ў Славянск, прывезлі каля тысячы аўтаматаў, каля сотні гранатамётаў «Муха», якія прабіваюць браню танка».
Таксама Штэпа адзначыла, што гэтыя «зялёныя чалавечкі» «канфіскавалі ў нашай міліцыі 400 пісталетаў і 20 аўтаматаў, і ўсё гэта раздалі нашым жыхарам, каб сёння цалкам палохаць горад».
«Я пазаўчора іду дадому, а насустрач мне ідзе жанчына з пісталетам. Я яе пытаю, адкуль яна яго ўзяла, а яна адказвае мне: далі на барыкадах», — узгадала мэр.
Пры гэтым дадала: «Яны (баевікі) чакаюць сёння, што пачнуцца антытэрарыстычныя дзеянні і яны запросяць войскі Расіі. Але я адразу хачу казать: у горадзе Славянску ніхто не хоча пераходзіць у Расію».