Пра гэта ў аўторак падчас парламенцкіх слуханняў у Нацыянальнай асамблеі заявіў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус.

«Спадары дэпутаты, сёння сітуацыя ў Украіне смяротна небяспечная, гвалт працягвае развівацца ў яе ўсходняй часткі. Яго крыніца — Расія… Яе мэта - недапушчэнне выбараў 25 мая», — сказаў ён, выступаючы з парламенцкай трыбуны.

Па словах міністра, пазіцыя Францыі сёння заснавана на двух складніках — цвёрдасці і адказнасці. «Цвёрдасць — гэта, вядома, санкцыі, якія будуць ужытыя сумесна з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Адказнасць — гэта дыялог, каб пазбегнуць вайны», — адзначыў ён.

Фабіус запэўніў, што Францыя і ЕС не будуць ваяваць з рускімі. Разам з тым, у чацвер, 17 красавіка, павінны адбыцца перамовы ў Жэневе з удзелам прадстаўнікоў Еўрасаюза, ЗША, Украіны і Расіі. «Калі яны не дадуць канкрэтных вынікаў, мы пяройдзем да санкцый, эканамічных санкцый трэцяга ўзроўню», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?