Сёння, 15 красавіка, прайшлі паўфіналы Кубка Беларусі па футболе.

«Нёман» перамог у гасцях «Мінск» — 3:1, а «Шахцёр» з такім жа лікам абыграў «Дняпро» (3:1).

У фінале Кубка згуляюць «Нёман» і «Шахцёр». Раней казалася, што гэты матч пройдзе 3 мая на новай «Барысаў-Арэне».

Незалежна ад выніку фіналу «Нёман» атрымаў пуцёўку ў Лігу Еўропу.

Салігорскі клуб забраніраваў яе, атрымаўшы сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0