Берлінскія газеты Bild і Berliner Zeitung збіраюць подпісы пад петыцыяй аб дэмантажы танкаў Т-34 з мемарыяла загінулым савецкім воінам у Ціргартэне.

Газеты заклікаюць грамадзян звяртацца з лістамі пратэсту супраць знакаў вайны да сваіх прадстаўнікоў у парламенце. «Мы не хочам рускіх танкаў ля Брадэнбургскай брамы з той час, калі рускія танкі пагражаюць свабоднай і дэмакратычнай Еўропе», — гаворыцца ў дакуменце.

Расія, гаворыцца далей, упершыню з часу заканчэння халоднай вайны «сілай змяніла межы», устаноўленыя «мірнай рэвалюцыяй ва Усходняй Еўропе» — «сёння на мяжы з Украінай разгорнутыя расійскія войскі, якія пагражаюць незалежнасці суверэннай дзяржавы». «Мы, ніжэйпадпісаныя, выступаем супраць таго, каб ваенная сіла зноў стала інструментам палітыкі Еўропы XXI стагоддзя. Мы заклікаем бундэстаг прыняць рашэнне аб дэмантажы савецкіх танкаў з мэмарыялу ў Ціргартэне», — абвяшчае тэкст петыцыі.

Bild падкрэслівае, што «не адмаўляецца ад павагі і светлай памяці бязмерных пакут рускага народа і яго ахвяр падчас Другой сусветнай вайны».

«Аднак мы ўпэўненыя, што памяць загінуўшых воінаў Чырвонай арміі таксама не павінная апаганьвацца захопніцкай мілітарысцкай палітыкай цяперашняга Крамля і пуцінскімі танкамі», — рэзюмуе выданне.

Мемарыял у Ціргартэне, пабудаваны адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі пры штурме Берліна. Помнік ўрачыста адкрыўся парадам войскаў дзяржаў-пераможцаў 11 лістапада 1945 года. Ён знаходзіцца блізу Брандэнбургскай брамы у 200 м ад Рэйхстага і карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў як адзін з трох савецкіх ваенных мемарыялаў у Берліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0