Балгарыя, якая практычна цалкам залежыць ад паставак расійскага газу, разглядае магчымасць імпарту вуглевадародаў з Азербайджана.
Па словах міністра эканомікі і энергетыкі Балгарыі Драгаміра Стойнева, Сафія пільна сочыць за развіццём падзей ва Украіне, якія могуць прывесці да перабояў з пастаўкай расійскага газу.
Раней Балгарыя дамовілася пра атрыманне з 2019 г. аднаго мільярда кубаметраў газу ў год з азербайджанскага радовішча Шах-Дэніз у Каспійскім моры.
0
0
0
0
0
0