Яно рэгламентуе дзейнасць кандыдатаў у дачыненні адно да аднага перад снежаньскім з’ездам партыі, парадак падліку галасоў падчас галасавання, а таксама парадак абрання намеснікаў старшыні партыі.

«Усе прэтэндэнты на пасаду старшыні адмаўляюцца падчас агітацыйнай кампаніі (інтэрв’ю і каментарыі ў СМІ, выступы) ужываць знявагі ў адрас іншых прэтэндэнтаў, казаць пра іх няпраўду, абражаць іхныя гонар і годнасць», — чытаем у пагадненні.

Прэтэндэнты на лідэрства ў партыі абавязуюцца прызнаць вынік падліку галасоў на выбрах старшыні партыі і не заклікаць сваіх прыхільнікаў выйсці з яе шэрагаў.

Да пагаднення могуць далучыцца іншыя прэтэндэнты на пасаду старшыні Партыі БНФ, калі такія з’явяцца.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0