Пракуратура Мінска перадала ў Мінскі міжгарнізонны ваенны суд крымінальную справу, фігуранты якой абвінавачваюцца ў незаконным сачэнні за людзьмі і гандлі дадзенымі з інфармацыйных баз МУС Беларусі.

Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Як патлумачылі ў пракуратуры, фігуранты справы — міліцыянер і яго былы калега — апублікавалі ў Інтэрнэце аб'яву, што аказваюць паслугі прыватнага дэтэктыва. Як правіла, да іх звярталіся з просьбамі сачыць за мужамі, жонкамі, палюбоўніцамі. Таксама кліенты куплялі ў іх звесткі з баз дадзеных МУС.

Супрацоўнік міліцыі абвінавачаны па ч.2 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), арт.430 (атрыманне хабару), ч.2 ст.376 (незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі) КК Беларусі. Яго змоўшчык — былы супрацоўнік органаў унутраных спраў — абвінавачваецца па ч.5 арт.16 і ч.2 арт.424 (саўдзел ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч.6 арт.16 і ч.1 арт.430 (дапамога ў атрыманні хабару), ч.5 арт.16 і ч.2 арт.431 (саўдзел у дачы хабару паўторна ў буйным памеры), а таксама па ч.2 ст.376 (незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?