Міністэрства фінансаў Партугаліі на аўкцыёне ў сераду размясціла вэксалі на 600 млн еўра з пагашэннем у красавіку 2015 пад даходнасць 0,597 % у параўнанні з 0,602 % на папярэднім аналагічным аўкцыёне, праведзеным 19 сакавіка. Попыт перавысіў прапанову ў 1,57 раза супраць 1,68 раза месяцам раней.

Прыбытковасць даўгавых папер упала да мінімуму з сакавіка 2005 года, адзначае агенцтва Bloomberg.

Акрамя таго, улады правялі аўкцыён вэксаляў з пагашэннем ў студзені 2015 на суму 325 млн еўра. Прыбытковасць па гэтых паперах склала 0,487 % у параўнанні з 1,714 % на аўкцыёне ад 16 кастрычніка, попыт перавысіў прапанову ў 4,08 раза супраць 1,46 раза.

Як паведамлялася раней, Партугалія выйдзе з праграмы фінансавай дапамогі Міжнароднага валютнага фонду, аб'ём якой складаў 78 млрд. еўра, 17 траўня, і зноў стане паўнапраўным членам даўгавых рынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?