Традыцыйны інсцэніраваны Крыжовы Шлях прайшоў у сераду каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Cв. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Пасля Крыжовага шляху адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У Еруcаліме ўзнікла традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Ісуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб успамінаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Госдпаа. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збавіцеля.