У Енакіеве (Данецкая вобласць) сепаратысты заблакавалі ўваходы ў гарсавет, а супрацоўнікаў і вучняў распусцілі па дамах. 16 красавіка сепаратысты блакавалі ўсе ўваходы шынамі.

Для апраўдання сваіх дзеянняў і запалохванне жыхароў горада ў ход пушчана заезджаная страшылка аб баевіках Правага сектара, якія нібыта набліжаюцца да горада на некалькіх аўтобусах.

Пасля абеду пад будынкам прайшоў мітынг, на якім прысутныя выказалі недавер мэру, «рэгіяналу» Валерыю Алейніку і абвінавацілі яго ў тым, што ён « прызнаў кіеўскую ўладу».

13 красавіка ў Енакіеве быў захоплены гарвыканкам. Тады ж над будынкам павесілі сцяг міфічнай «Данецкай народнай рэспублікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?