16 красавіка суд Светлагорскага раёна абвясціў прыгавор у дачыненні да жыхара вёскі Казлоўка, які працаваў на момант учынення злачынстваў памочнікам выхавальніка дзіцячага дома сямейнага тыпу.

За ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх выхаванак мужчына прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Як паведамілі БелаПАН у раённым судзе, прыгавор пакуль не набыў законную моц, абвінавачваны можа яго абскардзіць на працягу 10 дзён. 

Таксама суд пастанавіў спагнаць з абвінавачванага на карысць трох пацярпелых дзяўчынак па 50 млн. рублёў. Адпаведныя іскі падалі ў суд іх законныя прадстаўнікі — дом-інтэрнат і бабуля адной з пацярпелых. 

Яшчэ адна пацярпелая, паўналетняя, не падавала пазову. 

Памочнік выхавальніка на судзе віну прызнаў часткова, паказанняў практычна не даваў, толькі некаторыя тлумачэнні па справе. 

Нагадаем, паводле звестак следства, абвінавачваны памочнік выхавальніка на працягу некалькіх гадоў учыняў гвалтаванні і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да роднай дачкі (1993 года нараджэння) і трох выхаванак (1997, 2000, 2001 гадоў нараджэння). У ходзе расследавання крымінальнай справы былі таксама ўстаноўлены факты злачыннай дзейнасці непаўналетняга сына абвінавачванага. 16-гадовы хлопец неаднаразова ўчыняў сексуальнае насілле ў дачыненні да дзяўчынак 7-мі, 12-ці і 13-ці гадоў. 

16-гадовы абвінавачваны ў снежні 2013 года быў прыгавораны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі. 

У дзіцячым доме сямейнага тыпу выхоўваліся 13 дзяцей. 43-гадовага памочніка выхавальніка затрымалі вясной 2013 года па падазрэнні ў згвалтаванні адной з іх. У працэсе следства стала вядома і аб іншых ахвярах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?