Нацыянальны кангрэс Рэспублікі Эквадор прызнаў Галадамор ва Ўкраіне 1932-1933 гг. актам генацыду ўкраінскага народу.

Ва ўхваленай рэзалюцыі Галадамор названы «найжахлівейшай зброяй масавага зьнішчэньня».

Эквадор стаў другой пасьля Пэру краінай Лацінскай Амэрыкі, парлямэнт якой вызнаў Галадамор генацыдам украінцаў.

Да гэтага міжнародную грамадзкасьць заклікаў прэзыдэнт Віктар Юшчанка.

Усяго Галадамор ва Ўкраіне прызналі генацыдам 13 краін сьвету: Эстонія, Канада, Аргентына, ЗША, Вугоршчына, Літва, Грузія, Аўстралія, Польшча, Гішпанія, Перу. Сама Украіна зрабіла гэта летась.

Украінская служба Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0