17 красавіка ў судзе Маладзечанскага раёна пачаўся працэс па справе ў дачыненні да рабочага адной з будаўнічых фірм горада, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 340 КК (заведама лжывае паведамленне пра небяспеку, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі. 

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы праводзіла следчае ўпраўленне УСК па Мінскай вобласці. 

Паводле прад'яўленага абвінавачання, 31-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна разаслаў на адрас 11 устаноў адукацыі Маладзечна па пошце лісты, якія змяшчалі звесткі пра мінаванне школы і патрабаванні аб неабходнасці пераводу 10 тысяч долараў ЗША на пэўную электронную скрыню, каб бомба не падарвалася і не загінулі дзеці. 

У выніку злачынных дзеянняў мужчыны на наступны дзень пасля паступлення лістоў ва ўстановы (5 верасня 2013 года) у мэтах гарантавання бяспекі грамадзян і выяўлення падазроных прадметаў, выбуховых прылад былі распачаты неабходныя меры па эвакуацыі навучэнцаў і персаналу, мабілізаваны падраздзяленні МУС, МНС, а таксама Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца. Страты на правядзенне работ па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, правядзенні мерапрыемстваў па выяўленні і прадухіленні тэрактаў, эвакуацыі людзей склалі больш як 119 мільёнаў рублёў. 

Жадаючы ўтаіць звесткі, якія дазваляюць яго ідэнтыфікаваць, жыхар Маладзечанскага раёна несанкцыянавана выкарыстоўваў бесправодную кропку доступу да сеткі інтэрнэт (WI-FI) і ад імя свайго знаёмага зарэгістраваў электронную скрыню і электронны кашалёк. У лістах пра небяспеку ўказаў нумар незаконна зарэгістраванага ім электроннага кашалька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?