Нашы суседзі літоўцы ўмеюць выдатна раскрыць хараство ландшафта. У гэтыя яны па сваіх эстэтычных упадабаннях у нечым падобныя да японцаў. Таксама ўмеюць падкрэсліць красу асобнага дрэва, сцежкі праз абалонь, выдмы на беразе.

Адно з такіх месцаў — Ядлоўцавая даліна на беразе Нёмана, каля Ковенскага вадасховішча. Вымашчаная дрэвам сцежка 1,3 км удоўжкі адкрывае цудоўны від на даліну, парослую ядлоўцам і раку Нёман. Уступы даліны сфармаваліся ў выніку разліваў ракі.

Прапануем Вам некалькі фотаў, зробленых беларусам Яўгенам Красуліным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0