17 красавік каля Луганскага нацыянальнага універсітэта імя Шаўчэнкі на мітынг у падтрымку адзінай Украіны сабраліся каля тысячы чалавек.

Да навучальнага корпуса ўніверсітэта прыйшлі не толькі студэнты ВНУ Луганска, але і звычайныя гараджане.

Многія былі са сцягамі Украіны і плакатамі. Некаторыя прыйшлі ў вышыванках.

Рэктар Луганскага нацыянальнага універсітэта заклікаў зрабіць Луганск зонай свабоднай ад зброі. 

Таксама ён дадаў, што для таго, каб стабілізаваць сітуацыю ва Украіне, неабходная поўная перазагрузка улады.

Мітынг ахоўвалі міліцыянеры і прадстаўнікі Луганскай сотні самаабароны. Мерапрыемства прайшло без эксцэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?