Сёння ўвечары ў Данецку жыхары горада выйшлі на мітынг «З малітвай за Украіну». У ім узялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.
Актывісты скандавалі: «Одна, єдина, соборна Україна», «Разам — сіла», «Слава Украіне! Героям слава!», спявалі гімн Украіны і вядомую песню харкаўскіх фанатаў пра Пуціна.
Выступіў народны дэпутат Алег Ляшко. Ён заклікаў даць адпор сепаратыстам.
Мітынгоўцы разгарнулі вялізны жоўта-блакітны сьцяг.
У захопленым расійскай штурмавой групай Краматорску на мітынг у падтрымку адзінства Украіны выйшла тысяча чалавек.
Аднак каля 100 сепаратыстаў паспрабавалі прарвацца да мітынгоўцаў, але іх спыніла міліцыя.