У Мексіцы ва ўзросце 87 гадоў памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес. Пра гэта паведамляюць мексіканскія СМІ і крыніцы, блізкія да сям'і пісьменніка.

Некалькі дзён таму Маркес быў выпісаны з клінікі ў Мехіка, дзе ён правёў больш за тыдзень і праходзіў курс лячэння антыбіётыкамі.

Апошняя шпіталізацыя была звязана з лёгачнай інфекцыяй і абязводжваннем арганізму.

Габрыэль Гарсія Маркес — знакаміты калумбійскі пісьменнік, журналіст, выдавец і палітычны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1982 года.

Маркес з'яўляецца прадстаўніком літаратурнага кірунку «магічны рэалізм» і майстрам лацінаамерыканскай і сусветнай прозы XX стагоддзя.

Сярод найбольш вядомых твораў Маркеса — «Сто гадоў адзіноты», «Восень патрыярха» і «Палкоўніку ніхто не піша».

Правілы жыцця Габрыэля Гарсія Маркеса

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?