Адзін за адным праходзяць у Мінску тыдні моды. Спачатку больш маштабны «Беларускі тыдзень моды» прэзентаваў калекцыі лепшых дызайнераў Беларусі і замежжа, а адразу за ім пачаўся ужо «Мінскі тыдзень моды».

Блытаць «тыдні» не варта, бо займаюцца імі абсалютна розныя людзі, і кожны з «тыдняў» з’яўляецца аўтаномнай з’явай.

«Наша Ніва» завітала на апошні дзень паказаў 3-га «Мінскага тыдня моды» і паглядзелі, што прапаноўваюць беларусам нашыя дызайнеры і наколькі ўвогуле гэтыя прапановы насібельныя.

«Мінскі тыдзень моды» праходзіў у Палацы мастацтваў. І не паспеўшы увайсці, ужо першым мінусам, які кінуўся ў вочы, была адсутнасць гардэроба і платны туалет.

Гасцям прыходзілася цягаць свае паліто ды курткі ў руках. Некаторыя проста бралі і клалі паліто і торбачкі на падлогу. Ды й калі казаць агулам, гэты тыдзень быў куды больш стрыманы ў сваёй арганізацыі за іншыя.

Паказы пачыналіся ў час. Месца хапала ўсім, калі не ўлічваць, што з трэцяга шэрагу ўжо не было нічога бачна, бо подыум не ставілі над зямлёй, таму людзям прыходзілася ўставаць, каб пабачыць мадэляў.

Пачаўся вечар з калекцыі Валянціны Няборскай, якая як заўсёды ўнесла разынку ў паказ.

Яна адна з нешматлікіх дызайнераў, прэзентацыі калекцый якой заўсёды суправаджаюцца жывой музыкай, а часам і перфомансамі. Акрамя гэтага, сярод мадэляў былі хлопцы з гурту Litesound, якія прадстаўлялі Беларусі на «Еўрабачанні» у 2012 годзе. Яны заўсёды прыходзілі на паказы Валянціны, але ім ніколі не хапала месца, таму лепшым варыянтам стала магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці мадэляў на паказе.

Калекцыя Валянціны была пра зіму. Касцюмы аздоблены элементамі традыцыйнай беларускай культуры ў інтэрпрытацыі дызайнеркі. Наколькі адзенне з гэтай калекцыі можна лёгка апранаць на вуліцу ці ў тую ж краму, адказаць складана. Але Валянціна Няборская кажа, што: «Хопіць баяцца касых поглядаў. Вы павінны проста апранаць тое, што вам падабаецца. Калі людзям хочацца глядзець на вас — няхай глядзяць. Я дызайнер і імкнуся зрабіць кожную рэч творам мастацтва».

На калекцыю ўжо прыходзяць замовы, як ад мадэляў, так і ад прыхільнікаў творчасці Валянціны. Дарэчы, «Litesound» ужо папрасілі ў дызайнеркі пінжак на здымкі пазачарговага кліпа.

Другім паказам стала калекцыя Таццяны Тур з Брэста.

Калекцыя была казачная, у прамым разуменні слова. Госці трапілі ў «Хронікі Нарніі» з прынцэсамі, лесам, чараством і нейкім скандынаўскім матывам, хоць на падлозе ляжалі дыванкі беларускія. А натхніў дызайнерку на стварэнне калекцыі Львоў. У паказе было шмат муфт, швэдраў ды кветак. Калекцыя — насібельная, асабліва калі разбіць кожны вобраз на асобныя рэчы.

Наташа Тсуран, якую называюць маленькім геніям, прадставіла калекцыю ў ваеннай тэматыцы.

Пазней яна прызналася, што хацела прысвяціць калекцыю падзеям ва Украіне, але перадумала. Насіць рэчы з калекцыі змогуць даволі смелыя людзі, яны адназначна на аматара.

1—6 — Калекцыя Валянціны Няборскай. 5-саліст гурту «Litesound»
7—12- Паказ Таццяны Тур.
13-16 — Прэзентацыя калекцыі Наташы Тсуран, якая першапачаткова думала прысвяціць калекцыю Украіне, але перадумала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?