Аляксандр Лукашэнка прапануе «Уралкалію» вызначыцца, як дзейнічаць далей у інтарэсах кампаній і дзвюх краін.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні савета дырэктараў ААТ «Уралкалій», старшынёй савета дырэктараў ААТ «Аб'яднаная хімічная кампанія «Уралхім» Дзмітрыем Мазепіным.

Аляксандр Лукашэнка прыняў Дзмітрыя Мазепіна па яго просьбе.

«У пэўнай ступені гэта асаблівая гістарычная сустрэча пасля таго, што адбывалася ў нас у адносінах з былымі акцыянерамі вашай кампаніі, — сказаў Лукашэнка. — Вельмі знакава тое, што вы прыехалі да нас для абмеркавання праблем, якія існуюць яшчэ сёння, напэўна, у адносінах паміж нашымі кампаніямі, магчыма, нават паміж дзяржавамі нейкі асадак застаўся».

«Самае галоўнае — нам трэба параіцца, як будзем жыць далей, як будзем дзейнічаць у перспектыве», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Сёння мы ўпэўнены ўжо, што ад таго, што адбылося на калійным рынку, ніхто не выйграў як мінімум. Мы так і меркавалі ў свой час», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што гатовы да абмеркавання ўсіх пытанняў, адказаць на іх «абсалютна шчыра, без усялякай дыпламатыі, скрываць тут няма чаго». «Трэба сёння вызначыцца, як мы будзем дзейнічаць далей у інтарэсах нашых кампаній і нашых дзяржаў. Мы гатовы да абмеркавання гэтых пытанняў. Некаторыя нашы прынцыповыя пазіцыі вы ведаеце, мы іх ніколі не скрывалі і не скрываем. Магчыма, у вас будуць нейкія прапановы. Я думаю, што мы зможам шчыра пагаварыць, абмяняца меркаваннямі аб сітуацыі вакол нас, асабліва гэта фактар Украіны і дэстабілізацыя абстаноўкі ў заходнім рэгіёне, як гэта ўплывае, будзе ўплываць на пазіцыі, вашы і нашы інтарэсы ў бліжэйшым будучым», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але галоўнае, каб мы з вамі ўсё ж такі ў гэтай неразбярысе і пасля яе выйшлі з найменшымі стратамі, па-першае, а па-другое, змаглі б атрымаць ад гэтага не пастаянныя страты, а пэўныя дывідэнды, таму што гэта бізнес і, зразумела, ён павінен быць карысным вам і нашай кампаніі, нашай дзяржаве», - падкрэсліў Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?