Дывергент. Фантастыка, баявік Рэжысёр: Ніл Бергер

У ролях: Шэйлін Вудлі, Тэа Джэймс, Кейт Уінслет, Майлз Тэлер, Джэй Кортні

ЗША, 143 хв

Пасля вялікай вайны — каб пазбегнуць войнаў у будучыні — распрацаваная жорсткая структура грамадства. Яно падзеленае на пяць фракцый: Альтруізм, Праўдзівасць, Таварыскасць, Эрудыцыю і Адвагу.

Кожны падлетак, які дасягнуў 16 гадоў, павінен прайсці тэст на схільнасць да адной з каштоўнасцяў, а на Цырымоні выбраць адпаведную (або іншую) фракцыю свядома. Беатрыс Прайор, выхаваная ў Альтруізме, хоча памяняць фракцыю, але вынікі тэсту паказваюць, што яна дывергент: не толькі смелая, а яшчэ і схільная карыстацца рознабаковымі ведамі і дапамагаць людзям. Дывергенты для такога ладу грамадства вельмі небяспечныя, і, абраўшы Адвагу, Трыс вымушаная змагацца за сваё жыццё.

Экранізацыя антыутопіі Веранікі Рот ахоплівае падзеі першай часткі трылогіі.

Гэта дазваляе спадзявацца, што неўзабаве гледачы змогуць убачыць працяг фантастычнай сагі пра падлеткаў. Рэжысер Ніл Бергер («Вобласці цемры», «Ілюзіяніст»), таленавіты пастаноўшчык загадкавых трылераў, здолеў надаць кнізе другое дыханне. Яго героі выглядаюць больш жывымі і яркімі, а відовішчны экшн перамяжоўваецца лірычнамі і атмасфернымі кадрамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?