Пасол Беларусі ў Інданэзіі Уладзімір Лапата-Загорскі 15-17 красавіка зрабіў рабочую паездку ў Сурабаю (правінцыя Усходняя Ява).
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, адбылася сустрэча беларускага дыпламата з губернатарам Усходняй Явы Сукарво, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй ў гандлёва-эканамічнай сферы, у галіне адукацыі, культуры і навукі.
На сустрэчы са старшынёй гандлёва-прамысловай палаты Сурабаі Джамхадзі абмяркоўваліся пытанні арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Усходняй Явы.
Перспектывы нарошчвання паставак беларускіх калійных угнаенняў былі абмеркаваны з кіраўніцтвам кампаній па вытворчасці комплексных угнаенняў PT Petrokimia Gresik і PT Saraswanti Anugerah Makmur.
Лапата-Загорскі таксама прыняў удзел у перамовах дэлегацыі беларускага вытворцы ювелірных вырабаў СТАА «Ювелірны завод «Зорка» з кіраўніцтвам найбуйнейшай у Інданэзіі ювелірнай кампаніі PT Untung Bersama Sejahtera.