18.04.2014 / 17:40

Цімашэнка: Ёсць два шляхі вырашэння сітуацыі на Усходзе 10

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка заяўляе, што ёсць два шляхі вырашэння сітуацыі на Усходзе краіны.

Пра гэта яна заявіла ў пятніцу на брыфінгу ў Данецку.

«Ёсць два шляхі. Прыняць усе неабходныя законы і змены ў канстытуцыю, якія дадуць магчымасць украінцам адчуць гармонію, разуменне, адзінства. Гэта істотнае ўзмацненне мясцовага самакіравання, уключаючы права выбіраць органы мясцовай улады, фінансавая самастойнасць нашых рэгіёнаў, рашэнне моўнага пытання метадам, прымальным для Усходу і Захаду — прадастаўленне расейскай мове больш моцнага статусу», — сказала Цімашэнка.

Яна не ўдакладніла, пра які менавіта статус ідзе гаворка.

«Другі шлях — сваё палітычнае рашэнне павінна прыняць Расія. Яна павінна адклікаць ўсе свае падраздзяленні з тэрыторыі Украіны», — падкрэсліла Цімашэнка.

0
Иван / Адказаць
18.04.2014 / 18:18
Такие заявления на каждой даче слышны! А что же дальше ,Юля, предпримешь?
0
Корч / Адказаць
18.04.2014 / 18:38
То бок, пры першым варыянце, Расея можа сваё палітычнае рашэнне не прымаць і не адклікаць ўсе свае падраздзяленні з тэрыторыі Украіны ? А ў выпадку другога варыянту, што будзе з першым ? Другі варыянт адмаўляе першы ? Калі не, дык адкуль тут узяцца менавіта "двум шляхам" ? Калі ўжо гетая "Мімікрычы" - Цімашэнка здагадаецца зваліць з украінскай палітыкі ? Больш пустой бабы, чым Цімашэнка, ва Ўкраіне дакладна не знойдзецца.
0
Корч / Адказаць
18.04.2014 / 18:47
Увогуле, чаму ўсе лічаць, што ўсход Украіны баіцца ўкраінскай мовы болей, чым вайны ды рознага іншага вэрхала й калатнечы зьвязанай з умяшальніцтвам Расеі ??? Краіна 20 гадоў жыла ва ўмовах адзінай украінскай мовы, як дзяржаўнай. Ці былі якісь пратэсты супраць гэтага, акрамя, як на расейскіх каналях навінаў ? Не. не было ! Можа былі падымаліся пытаньні фэдэралізацыі калі ? не, нават пры Юшчанку такога не было. Дык пра што гаворка ? Усе праблемы выдумляныя з масквы. Гэтая цімашэнка падхапіла рыторыку спадзеючыся на галасы выбаршчыкаў ва ўсходніх регіёнах, і такім чынам, у сваіх карысных інтаресах кандыдата ў прэзыдэнты, пачала дуць у маскоўскую дудку. Чы не йдыётка насамрэч ???
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру