18.04.2014 / 18:53

Пуцін сабраў сілавікоў па Украіне 12

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў аператыўнае нараду з пастаяннымі членамі Савета Бяспекі па Украіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

«Абмяркоўвалася актуальная сітуацыя ва Украіне, у тым ліку ў святле праведзеных напярэдадні перамоваў у Жэневе і дасягнутых па іх выніках дамоўленасцяў», — сказана ў паведамленні.

У нарадзе прынялі ўдзел прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін, Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, Сакратар Савета Бяспекі Мікалай Патрушаў.

Акрамя таго, у пасяджэнні прымалі ўдзел Міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, Міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар Федэральнай службы бяспекі Аляксандр Бортнікаў, дырэктар Службы знешняй выведкі Міхаіл Фрадкоў, намеснік Сакратара Савета Бяспекі Рашыд Нургаліеў і пастаянны член Савета Бяспекі Барыс Грызлоў.

0
трындец / Адказаць
18.04.2014 / 19:05
сколько у......ов собралось одновременно в одном месте!!!
0
Стас / Адказаць
18.04.2014 / 19:35
Ангела Меркель, спаси Украину !!! http://berlinnn.blogspot.com/2014/04/blog-post.html
0
Юджын / Адказаць
18.04.2014 / 20:33
сколько у......ов собралось одновременно в одном месте!!! Так! Вось бы іх усіх разам ....
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру