Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Вадзіма Сіняўскага начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, вызваліўшы яго ад пасады начальніка дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў генерал-маёра міліцыі Фёдара Балейку начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама. На вызваленую пасаду прызначаны палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавальчук. 

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 18 красавіка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?