Вынікі першага квартала 2014 года сведчаць аб ажыўленні беларускай эканомікі. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада. 

Адзначаецца, што рост валавога ўнутранага прадуктупа выніках першага квартала 2014 года выйшаў з зоны адмоўных значэнняў і склаў 100,5%. «Гэтыя вынікі ўдалося дасягнуць ва ўмовах стагнацыі знешніх рынкаў і запавольвання эканамічнага росту ў асноўных краінах-партнёрах», — гаворыцца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што «стабілізавана сітуацыя ў прамысловасці»: у сакавіку ў дачыненні да лютага гэтага года прамысловая вытворчасць дабавіла 11,4%. Ранні пачатак вясновых палявых работ і рашэнні па своечасовым іх фінансаванні станоўча адбіліся на працы сельскай гаспадарцы: у сакавіку прадукцыя гэтага сектара эканомікі ў гаспадарках усіх катэгорый прырасла на 13,4%.

У студзені—лютым экспарт перавысіў імпарт на 460,9 млн. долараў ЗША. Станоўчае знешнегандлёвае сальда ў лютым прырасло на 193 млн. долараў ЗША.

Запасы гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці зніжаюцца: на 1 красавіка 2014 года яны склалі 80,3%, што ніжэй чым у аналагічным перыядзе 2013 года (82,1%).

«Вынікі працы эканомікі ў цэлым знаходзяцца ў рамках індыкатыўных параметраў, зацверджаных ва ўрадзе», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?