Аўкцыённы дом «Парагіс» выставіць больш за 20 карцін расійскага мастака Нікаса Сафронава на таргі 5 мая ў Мінску. Аб гэтым паведамілі арганізатары аўкцыёну.

Такі маштабны аўкцыён у Беларусі пройдзе ўпершыню. Напярэдадні таргоў карціны Сафронава экспануюцца ў Мінску і абласных цэнтрах краіны. Напрыклад, цяпер гэтыя карціны выстаўляюцца ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе яны прабудуць аж да дня аўкцыёну.

Чакаецца, што за права набыць палотны расійскага мастака будуць змагацца члены мінскага «А-клуба» ЗАТ «Альфа-Банка», які выступае партнёрам гэтага праекта. Акрамя гэтага, запрашэнні будуць разасланыя вядомым калекцыянерам з краін СНД.

Карціны для аўкцыёну Сафронаў выбіраў самастойна. Так, некаторыя работы выкананы ў тэхніцы dream vision, якая спалучае элементы імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і рэалізму, за рапрацоўку якой мастак быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

На таргі будзе выстаўлены партрэт заснавальніка легендарнага беларускага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна, напісаны мастаком у 2014 годзе. Акрамя таго, удзельнікі таргоў змогуць набыць некалькі сюррэалістычных палотнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?