Украінскія банкі, якія адмывалі грошы сям'і экс-прэзідэнта Віктара Януковіча, да гэтага часу не зачыненыя, а іх кіраўнікі не пакараныя. Затое яны цяпер могуць фінансаваць сепаратыстаў на Усходзе Украіны, гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Паводле інфармацыі народнага дэпутата Украіны Сяргея Мішчанкі, нягледзячы на дэпутацкія запыты і стварэнне парламенцкай камісіі, да гэтага часу бесперашкодна працуе 14 банкаў, якія адмылі 141 млрд грыўняў.

Сярод іх і ўстановы, якія, па словах нардэпа, займаліся фінансавым забеспячэннем сям'і чацвёртага прэзідэнта. Мішчанка патрабуе расследавання дзейнасці гэтых устаноў і пакарання іх кіраўнікоў.

«Гаспадары Фінбанка, які належаў сям'і Януковіча. Гэта так званыя групоўкі Каўфмана і Граноўскага», — заявіў Мішчанка. «Дзе пакараныя людзі? Дзе крымінальныя справы?», — задаецца пытаннем дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?