18.04.2014 / 21:02

Сепаратысты ў Славянску заявілі, што ўтрымліваюць мэра горада Нелю Штэпу 2

Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Украінскай праўды».

«Ведаючы пра тое, што супраць Нэлі Ігараўны адкрыта крымінальная справа па факце сепаратызму, мы вырашылі Нелю Ігараўну нікому не аддаваць. Яна знаходзіцца ў нас», — заявіў лідэр сепаратыстаў Вячаслаў Панамароў на мітынгу каля мясцовага гарсавета.

«Яна ў нармальным стане. Проста ўчора ў яе быў маленькі крызіс. Яна пасля аперацыі. Адчувае сябе не вельмі. Яна напісала заяву аб складанні сваіх паўнамоцтваў», — дадаў ён.

Як вядома, дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксандр Брыгінец 13 Красавік заяўляў пра тое, што Штэпа ўцякла з горада ў сувязі з правядзеннем Службай бяспекі Украіны антытэрарыстычнай аперацыі.

15 красавіка Неля Штэпа заявіла, што яе «падтрымка» сепаратыстаў, якія захапілі горад, была тактычным ходам для вызвалення закладнікаў.

0
))) / Адказаць
19.04.2014 / 10:42
Уже на пожизненное намотали, быдлана триколоровые.
0
Кизэс / Адказаць
19.04.2014 / 14:05
штефа уже убита сепаратистами
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру