Усяго патроху44

Масяня з'ездзіла ў Гейропу: сцёбны расійскі мульт пра расійскую ж прапаганду

У інтэрнэце з'явіўся чарговы мультфільм пра Масяню (і Хрундзеля). Гэтым разам эпізод пра паездку ў Гейропу — у горад Будапешт. Сюжэт просты: цяжарная Масяня нагледзелася расійскага ТВ і пад уражаннем антыўкраінскай прапаганды збіраецца біць «жыдабандэраўцаў-хахлоў-піндосаў» ці прынамсі сцерці іх у радыёактыўны пыл.

Доктар раіць вывезці Масяню ў якую-небудзь спакойную еўрапейскую краіну.

У выніку Масяня, седзячы на парапеце будынка ў Будапешце, кажа такія словы: «Бывай, старушка Еўропа, едзем у родны псіхдом. Знаеш [Хрундзель],

я ў 1990-я думала, што яшчэ крыху ў нас будзе, як Еўропе, чыста, мірна, свабодна і весела, а аказалася, што мы наогул у другі бок паўзем». «Так, — пагаджаецца Хрундзель, — здаецца ў Еўропу, мы ўмеем толькі на танках уязджаць».

Аўтар мульфільма на snob.ru іранічна «пакаяўся» за свой твор: «Я, Алег Куваеў, неабачліва намаляваў гэты шкодны мульт пад назвай «Масяня. Эпізод 121. Будапешт» выключна з прычыны сваёй ідэалагічнай неадукаванасці і недахопу палітычнай пісьменнасці…

Выбачаюся перад партыяй, урадам і адзінагалосным народам за высмейванне ўстановак і ўжыванне недарэчнага гумару. У сваё апраўданне спрабую прамямліць, што неўспрымальнасць да прамывання мазгоў з'яўляецца маім прыродным выродствам, і запэўніць, што абавязкова прайду курс лячэння шляхам 24- гадзіннага прагляду ідэалагічна правільных і зацверджаных праграм расійскага тэлебачання на працягу паўгода.

Прашу прабачэння ва ўсяго савецкага народа, партыі і ўрада за ідэалагічную прамашку і запэўніваю, што ўсвядоміў свой ліберастычны промах і ў хуткім часе выдалю гэты мультфільм з усіх носьбітаў, уключаючы мой уласны недаапрацаваны мозг, праедзены ліберастыяй, сіянізмам і бандэраўцамі…».

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»28

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў6

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ1

Галоўчанка: Прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць