70 гадоў таму, 1 лістапада 1937 году, у Гомелі былі расстраляныя 56 чалавек, сьвятароў і простых вернікаў. Усе яны праходзілі па справе 12270 пра так званую «контрарэвалюцыйную арганізацыю царкоўнікаў». Верагодна, рэпрэсаваных забілі ва ўрочышчы «Батуліншчына» каля вёскі Кантакузаўка, што пад Гомелем. Там сёлета ў траўні пошукавым батальёнам былі праведзеныя раскопкі масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
5 кастрычніка на гэтым месцы быў усталяваны паклонны крыж і праведзенае задушнае богаслужэньне.