Сепаратысты ў Славянску абвясцілі паляванне на людзей, якія гавораць па-ўкраінску. Пра гэта заявіў лідэр сепаратыстаў Славянска Вячаслаў Панамароў.

Ён папрасіў мясцовых жыхароў паведамляць «народнай дружыне» аб усіх падазроных асобах ў горадзе, «асабліва тых, хто размаўляе на ўкраінскай мове».

Панамароў таксама паабяцаў, што ў мясцовых СМІ апублікуюць тэлефонны нумар для паведамленняў аб «падазроных асобах».

Акрамя таго, Панамароў заявіў, што ў горадзе забароненыя апазыцыйныя палітычныя сілы — «Удар», «Свабода», «Бацькаўшчына « — і агітацыя за іх.

Таксама лідэр сепаратыстаў паведаміў, што 22 красавіка ў горадзе адбудзецца «першае пасяджэнне гарадскога савета», а 11 траўня ў горадзе правядуць рэферэндум аб федэрацыі і рускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?