19.04.2014 / 15:03

Давыдзька параўнаў вокладку «НН» з карыкатурамі на прарока Мухамеда 83

У эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь-1» старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька вырашыў абмеркаваць вокладку свежага нумару «Нашай Нівы».

«Памятаеце скандалы пасля публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда? Здзек са святыняў недапушчальны. І вось ва Украіне ўзялі сімвалам георгіеўскую стужачку. Ну ўзялі і ўзялі. Але хтосьці абразіў гэтую стужачку каларадскім жуком. Насамрэч мала хто ведае, што гэта порах і полымя, многія людзі жыццё за гэта паклалі. Для кагосьці гэта святыня. Наколькі этычна апаганьванне гэтага сімвала?» — задаўся пытаннем Давыдзька.

«Найчасцей сімвалы апаганьваюць тыя, хто іх выкарыстоўвае так, што гэта выклікае агіду ў іншых людзей. Калі людзі прыходзяць захопліваць чужыя землі, учыняюць пагромы, упрыгожыўшы сябе любым самым выдатным сімвалам, то рэакцыя на гэта будзе адэкватная», — патлумачыў яму галоўны рэдактар «Эканамічнай газеты» Леанід Фрыдкін.

«Няварта журналістам узмацняць гэтыя рэчы. Гэта мае агромністы ўплыў і застаецца на доўгі час. Ну навошта?» — запярэчыла генеральны дырэктар «Камсамольскай праўды» Галіна Малішэўская.

З ёй пагадзіўся і галоўны рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч, які заявіў, што такі малюнак на вокладцы — праява дрэннага густу.

NN.by

0
Alieh / Адказаць
19.04.2014 / 15:08
Я ўвогуле не падумаў пра гэтую стужку калі пабачыў вокладку
0
!!!!! / Адказаць
19.04.2014 / 15:13
A kali jany apahańvali j klajmili našyja symbali - ničoha jich nie biantežyła
0
Дымша / Адказаць
19.04.2014 / 15:16
А сапраўды: дзе гэтыя байцы прапагандысцкага фронту ўбачылі стужку? Там жа калярадзкі жук.
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру