01.11.2007 / 11:08

Ад сёньня ў цэнтры Менску зноў можна купіць білет на аўтобус 1

Сёньня раніцай а 7.30 упершыню адчынілася аўтобусная каса на дыспэтчарскай станцыі «Дружная».

Сёньня раніцай а 7.30 упершыню адчынілася аўтобусная каса на дыспэтчарскай станцыі «Дружная», гэта з паўднёвага боку чыгуначнага вакзалу.

Каса месьціцца на вуліцы Вакзальнай, 26 і суседзіць з прыгараднымі чыгуначнымі касамі. У ёй можна купіць білеты на аўтобусы па Белаурсі і за мяжу. Графік працы — ад 7.30 да 20.00.

Пасьля закрыцьця цэнтральнага аўтавакзалу білеты на аўтобус у сталіцы можна было набыць на рэшце аўтобусных вакзалаў, якія знаходзяцца па‑за цэнтрам.

На д/с «Дружная» таксама заяжджаюць аўтобусы па дарозе з Усходняга вакзалу ў Горадню, Баранавічы, Пінск, Іванава, Сьвіслач ды іншыя гарады, поўны сьпіс якіх можна пабачыць на сайце «Мінсктранса».

АК

0
Skrypa / Адказаць
01.11.2007 / 13:57
[web@nn.by: дзякуй, ваша рацыя!]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру