Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» дырэктар украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
«Паводле аператыўных дадзеных групы «Інфармацыйны Супраціў», над Славянскам, занятым экстрэмістамі, быў абстраляны верталёт. З абстралянага верталёта раскідваліся ўлёткі з тэкстам Жэнеўскіх пагадненняў ад 17 красавіка.
Верталёт быў грамадзянскі і пафарбаваны ў белы колер. Зблытаць яго з ваенным было вельмі праблематычна», — паведаміў ён.
Абстрэл быў зроблены са стралковай аўтаматычнай зброі калібра 7,62 мм.
0
0
0
0
0
0