Нямецкая контрвыведка падазрае ў шпіянажы траціну персаналу расейскай амбасады.

Расейскія спецслужбы ў вялікім аб'ёме вярбуюць у Нямеччыне інфарматараў у сферы палітыкі і эканомікі. Пра гэта паведаміла ў нядзелю, 20 красавіка, нямецкая газета Welt am Sonntag са спасылкай на звесткі, атрыманыя ў Федэральным міністэрстве аховы канстытуцыі ФРГ, паведамляе Нямецкая хваля.

Як піша выданне, мэтай сакрэтных агентаў з Расеі з'яўляецца збор інфармацыі ў галіне ўзбраенняў, замежнай і эканамічнай палітыкі Нямеччыны.

Для гэтага яны наладжваюць кантакт з памочнікамі дэпутатаў бундэстага, супрацоўнікамі нямецкіх фондаў і міністэрстваў.

Са слоў кіраўніка Федэральнага міністэрства аховы канстытуцыі ФРГ Ханса-Георга Масена (Hans-Georg Maaßen), «мабыць, ні для якіх іншых спецслужбаў выведная дзейнасць у Нямеччыне не з’яўляецца такой важнай, як для расейскіх».

Супрацоўнік міністэрства Буркхард Эфэн адзначыў, што агенты з Расеі «вельмі дакладна аналізуюць, хто менавіта мог бы быць для іх цікавым», а затым мэтаСкіравана наладжваюць патрэбныя знаёмствы. Паводле ацэнак нямецкай контрвыведкі, блізу траціны персаналу амбасады Расеі ў Берліне так ці інакш звязаныя са спецслужбамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0