У сувязі з закрыццём Маскоўскага аўтавакзала ад 1 мая змяняецца маршрут сталічнага аўтобуса № 100, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве « Мінсктранс».

Цяпер, нагадаем, ён ідзе ад Маскоўскага аўтавакзала да аэрапорта Мінск -1.

Ад 1 мая аўтобус будзе ісці ад праспекта Незалежнасці па вуліцах Валгаградскай, Кедышкі, Славінскага да дыспетчарскай станцыі (ДС) «Славінскага» у абодвух кірунках.

Для забеспячэння бяспекі руху на маршруце будзе выключана выкананне прыпыначнага пункта «Натуралістаў» пры руху ў бок ДС «Славінскага».

Зменяцца таксама маршруты аўтобусаў № 34, 95 і 95Д з рухам ад вул. Валгаградскай па вул. Кедышкі, Сядых да ДС «Каліноўскага» у абодвух напрамках.

Аўтобус №34 будзе рухацца па маршруце ДС «Каліноўскага» - Ліпкі; №95 — ДС «Каліноўскага» - Сцяпянка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?