Расія падтрымлівае ў суседніх краінах сілы, якія імкнуцца далучыць свае рэгіёны да Расіі. Фота Ройтэрз са Славянска, Данбас.

Расія падтрымлівае ў суседніх краінах сілы, якія імкнуцца далучыць свае рэгіёны да Расіі. Фота Ройтэрз са Славянска, Данбас.

Беларуская зямля заўсёды будзе належаць грамадзянам краіны, не толькі беларусам, але і расейцам, габрэям, палякам, украінцам — усім, хто на ёй жыве, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка, наведваючы мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор.

«Мы ніколі не дапусцім, каб з гэтай святой зямлі зыходзіла пагроза перш за ўсё нашым суседзям і іншым народам свету, — цытуе кіраўніка Беларусі дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. — Мы павінны падараваны Госпадам Богам імідж нашага народа як самых добрых, светлых і святых людзей пранесці праз сваё жыццё. Мы гэта павінны памятаць заўсёды».

«Таму мір і спакой — галоўнае, што мы павінны сёння захаваць, гэта галоўнае, за што мы павінны змагацца. Наша дзяржаўнасць непахісная, і ўсялякія размовы пра тое, што мы заўтра ўвойдзем у нейкія дзяржавы, для Беларусі непрымальныя», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?