Спявак Сярога (Сяргей Пархоменка) выклаў на Youtube песню «Твой любімы клоун», у якім апісвае сваё жыццё за апошнія гады, у тым ліку сыход з музыкі (апошні сінгл датаваны 2011 г.) і шоу-бізнэсу, няўдалы шлюб з кубінкай, а таксама важныя падзеі — нараджэнне двух дзяцей.

«Я был в зеніте пару лет, потом куда-то делся, давай будем счітать, что я упал с трапецій», — спявае Сярога.

Інспірацыяй да напісання гэтай асабістай кампазіцыі паслужыў кранальны ліст з Арменіі, аўтар якога, даўні прыхільнік лірычнага таленту Сяргея Пархоменкі, пажадаў застацца невядомым, напісана ў анатацыі да кліпа. Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам гэтага відэа стаў сам Пархоменка. У здымках кліпа прыняў удзел Арцём Лоік, фіналіст шоу «Украіна мае талент». Глядач таксама ўпершыню ўбачыць дзяцей С. Пархоменкі — Марка і Платона, якія зняліся ў гэтым відэа разам з бацькам.

Сяргей Пархоменка нарадзіўся ў 1976 г. у Гомелі, стаў знакамітым на прасторах СНД у 2004 г. пасля хіту «Чорны бумер». З 2007 г. жыве ў Кіеве і Маскве, з 2010 г. — суддзя ўкраінскага шоў «Х factor» ды іншых шоу, таму яго часта можна пабачыць у журы на ўкраінскіх каналах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?