Задачай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ёсць поўная дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне і знішчэнне яе незалежнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Украіна» заявіў в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў.

На думку Турчынава, Пуцін баіцца Украіны.

«Пуцін вельмі баіцца Украіны, бо яна — прыклад для іншых дзяржаў, як народ можа сам вызначаць: якая ўлада яму падабаецца, а якую ён пазбаўляе свайго даверу. Наш народ вырашыў адхіліць ад бюджэтных кармушак кіраўнікоў, якія кралі», — адзначыў ён.

«Задача Пуціна — не проста захапіць частку тэрыторыі Украіны, а цалкам дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне. Дэстабілізацыя на ўсходзе краіны — гэта не толькі ўдар па Данбасу, гэта ўдар па ўсёй Украіне. Адным словам, ён імкнецца знішчыць незалежную Украіну — вось такую задачу пераследуе рэжым Пуціна», — заявіў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?