Міністар энэргетыкі Расеі Віктар Хрысьценка заявіў сёньня, што ён ня бачыць эканамічнага сэнсу у правядзеньні другой лініі газаправоду «Ямал-Эўропа» ў Нямеччыну праз Польшчу і Беларусь, паведамляе Reuters.

Выказваньне Хрысьценкі супярэчыць папярэдняму камэнтару прэм’ер-міністра Расеі Віктара Зубкова, які заявіў на мінулым тыдні, што ён за тое, каб яшчэ раз разгледзець ідэю пабудовы другой трубы.

Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай не праводзіць новы газаправод (які ўжо назвалі Nord Stream) у Нямеччыну па дне Балтыйскага мора, аргумэнтуючы гэта тым, што будзе нашмат выгодней правесьці па паверхні другую трубу, паралельна той, што ўжо існуе.

“Думаю, што няма падставаў будаваць «Ямал-Эўропа-2», — заявіў Хрысьценка журналістам.

Гл. на гэтую тэму
Камэнтар А. Чубрыка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0