Расейскія СМІ апублікавалі чарговую заяву збеглага экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Паводле тэксту дакумента, ён запатрабаваў адвесці ўсе ўзброеныя сілы Украіны ў месцы пастаяннай дыслакацыі, вывесці з усходу атрады Нацыянальнай гвардыі і пачаць дыялог з насельніцтвам усходніх рэгіёнаў, паведамляе ІТАР-ТАСС без удакладнення месца і даты зробленай заявы..

У сваёй заяве Януковіч таксама прапануе правесці рэферэндумы па пытанні федэралізацыі краіны і паўнамоцтваў абласцей, затым — рэферэндум аб прэзідэнцкай альбо парламенцкай форме ўлады ва Украіне і па выніках галасавання правесці канстытуцыйную рэформу.

Толькі пасля гэтага, на яго думку, магчыма будзе праводзіць парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, пры ўмове стварэння сістэмы міжнароднага кантролю за імі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?