Дакументы Цэнтральнага архіва КДБ Беларусі аб спаленых нацыстамі беларускіх вёсках адкрываюцца для карыстальнікаў, паведамілі ў архіве.

Цэнтральны архіў Камітэта дзяржаўнай бяспекі па дамове з дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі пачаў выяўленне і аблічбоўку дакументаў для электроннай базы «Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Яна створана ў рамках міжнароднага праекта «Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак» і размешчана на сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь http://db.narb.by.

Першыя перададзеныя 57 дакументаў (акты, даведкі, пратаколы допытаў сведак) распавядаюць аб злачынствах, учыненых батальёнам СС Дзірлевангера ў гады вайны ў Бягомельскім, Бялыніцкім, Лагойскім, Барысаўскім і Уздзенскім раёнах.

Гэтая праца будзе працягнутая, адзначылі ў архіве КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?