У Краматорску людзі ў камуфляжнай вопратцы, узброеныя аўтаматамі, захапілі гараддзел міліцыі.
Як паведамляе Kramatorsk.info, начальніка гараддзела Віталя Калупая павезлі ў невядомым кірунку.
«Байцы, якія захапілі будынак гараддзела міліцыі, патрабуюць выдаць ім зброю. Вядуць сябе нахабна і бесцырымонна», — адзначае выданне.