Пра гэта заявіў першы-сакратар БРСМ Леанід Кавалёў падчас онлайн-канфэрэнцыі, што прайшла на сайце Белтэлерадыёкаманіі, паведамляюць «Беларускія навіны».

Першы сакратар ЦК БРСМ Леанід Кавалёў, пералічыўшы акцыі БРСМ, у тым ліку і «За Беларусь, любімую, квітнеючую!», назваўшы тварам арганізацыі «Залатую шайбу», «Скураны мяч», рух будаўнічых атрадаў, сказаў у ходзе анлайн‑канферэнцыі: «Ці гэта не канкрэтныя справы? Вось дзе няхай праявіць сябе «Малады фронт»: і ў аграгарадках, і на будоўлі фермаў, аб’ектаў сельскагаспадарчага прызначэння — вось там няхай і асвойваюць заходнія грошы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0