З 21 красавіка перасякаць афіцыйную мяжу Расійскай Федэрацыі забаронена супрацоўнікам паліцыі рознага ўзроўню, пачынаючы ад ГУ МУС па Маскве і заканчваючы рэгіянальнымі і тэрытарыяльнымі АУС. Пад забарону таксама патрапіў асабісты склад ФМС, ФСКН, УФСВП і часткова Мінабароны.

У спіс дзяржаў, у якія не змогуць выехаць супрацоўнікі ведамства, ўвайшлі 150 краін. У турыстычны чорны спіс для сілавікоў трапілі ЗША, Турцыя, Балгарыя, Вялікабрытанія, Японія, Мексіка, Італія, Егіпет, Іспанія, Чэхія, Куба і некаторыя іншыя.

Па словах саміх паліцэйскіх, калі раней усе выезды за мяжу ажыццяўляліся па ўзгадненні з кіраўніцтвам, і для таго, каб правесці адпачынак за межамі Расіі, дастаткова было паведаміць свайму начальству, то зараз у сувязі з новым загадам аператыўнікам і следчым выезд забаронены да асаблівага распараджэння.

«Тэрмін дзеяння гэтага загаду невядомы, — растлумачыла крыніца ў міністэрстве. — Пакуль ён безтэрміновы».

Выключэнне могуць скласці грамадзянскія асобы, якія працуюць у МУС і ФСКН па кантракце. Выехаць за мяжу яны змогуць пад адказнасць свайго непасрэднага кіраўніка.

Чакаецца, што ў бліжэйшы месяц сілавікам ўсё ж дазволяць наведваць пэўныя краіны, якія не будуць уваходзіць у забаронены спіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?