Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 17-гадовага юнака.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, паводле папярэдняй версіі, вучань 11-га класа, які пражываў разам з бацькамі ў адным з сельскіх населеных пунктаў рэгіёну, скончыў жыццё самагубствам. 21 красавіка каля 17.00 цела падлетка ў пятлі ў хляве ў двары свайго дома знайшла яго маці.

З месца здарэння канфіскавана перадсмяротная запіска, па якой прызначаная почырказнаўчая экспертыза.

Прычыну смерці юнака ўсталёўвае судова-медыцынская экспертыза. Абставіны здарэння высвятляе Кобрынскі раённы аддзел СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?