Тэлебачанне Паўночнай Карэі ўпершыню паказала раней не публікаваныя фатаграфіі Кім Чэн Ына ў дзяцінстве. Здымкі былі прадэманстраваныя па ТБ падчас канцэрта ў гонар ВПС краіны.

На картках юны Кім паказаны ў ваеннай форме, а таксама за штурвалам самалёта. Колькі менавіта было гадоў сыну Кім Чэн Іра на гэтых здымках, невядома. Таксама не паведамляецца, дзе менавіта былі зробленыя здымкі і хто перадаў іх арганізатарам мерапрыемства для прадстаўнікоў ВПС.

Па дадзеных выведкі, Кім Чэн Ын атрымліваў пачатковую адукацыю ў Швейцарыі, дзе яго асоба не раскрывалася. У дакументах ён фігураваў пад імем Пак Ын і, па словах сваіх аднакласнікаў, быў захоплены баскетболам і зусім не цікавіўся палітыкай. Пазней сын Кім Чэн Іра навучаўся ў Універсітэце імя Кім Ір Сена па асобнай праграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?