22 красавіка па амерыканскай ініцыятыве адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова і Дзяржсакратара ЗША Джона Керы, гаворыцца на сайце расійскага МЗС.

Лаўроў асабліва падкрэсліў неабходнасць тэрміновых дзеянняў цяперашніх кіеўскіх уладаў з мэтай сумленнага выканання дамоўленасцей у Жэневе ад 17 красавіка:

адмены загадаў аб выкарыстанні арміі супраць насельніцтва, раззбраення баевікоў «Правага сектара» і «іншых ультранацыяналістычных фарміраванняў», вызвалення з-пад арышту і спынення пераследу актывістаў пратэстнага руху ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах і запуску не на словах, а на справе ўсеабдымнай канстытуцыйнай рэформы.

Керы сцвярджаў, што цяперашнія кіеўскія кіраўнікі ўжо абвясцілі аб неабходных кроках па названых напрамках, аднак канкрэтных фактаў, якія пацвярджаюць перавод гэтых дэкларацый у практычную плоскасць не прывёў, сцвярджаецца ў заяве расійскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0